Обнаружил случайно стихотворение о стукачах - на белорусском, но понятное без перевода - Ларисы Гениуш (1910-1983). Попутно узнал, что слово "поэтка", которым называла себя Горбаневская, вполне тривиальное белорусское слово.
Ларыса Геніюш. Стукачы
Самім чортам быць трэба і злом,
рогі чорныя мець і капыты,
каб сядзець за гасьцінным сталом
і выслухваць, вынюхваць, выпытваць!
Каб сабраць матэр’ял на данос,
яны ў душы залазяць з нагамі,
ўсюды сунуць сьмярдзючы свой нос,
найсьвяцейшае сэрцу — паганяць.
Чалавечы ў людзей падыход
да любое жыцьцёвае справы.
Стукачы — не людскі гэта род,
а сабачы, з пароды лягавых.
Крочыць юда па сьцежках крутых,
лічыць грошы зь цяжкіх нашых мукаў,
што ж, і мы дабярэмся да іх,
па заслугах ў патыліцу стукнем.
Незайздросны у продкаў быў лёс,
хлеба ў хатах зь вясны не хапала.
А таго, хто на брата данёс,
у сяле за вярсту абміналі.
Бараніць ад паганых народ!
Ад вякоў Беларусь — гэта людзі.
А пасеяны ў полі асот
разрасьцецца — і хлеба ня будзе.
Годзе сьлёзам народным цячы!
Годзе кідаць нявінных на мукі!
Напіліся крыві стукачы,
прыйшоў час і па іх ужо стукнуць.